Прадаюць 800 прадпрыемстваў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.02.2013 13:04
Але ці знойдзецца інвэстар? Усе яны неплацежаздольныя й "не адпавядаюць сутнасьці дзяржаўнага прадпрымальніцтва".
Мінэканомікі сфармавала пералік з 800 прадпрыемстваў, якія можна прадаць прыватным нацыянальным і замежным інвэстарам. Пра гэта заявіў сёньня міністар эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэньні Савета міністраў.
"Міністэрства эканомікі сфармавала пералік прадпрыемстваў, якія не адпавядаюць, на наш погляд, нават сутнасьці дзяржаўнага прадпрымальніцтва і ўдзелу ў эканоміцы, - сказаў міністар. - У гэты пералік увайшлі малыя прадпрыемствы да ста чалавек, прадпрыемствы з доляй дзяржавы менш як 50% і неплацежаздольныя”.
На гэтых прадпрыемствах працуе 7% занятых ад агульнай колькасьці, яны забясьпечваюць 6% выручкі й 2% прыбытку ў агульным аб'ёме па краіне.
БелТА/ав