У Назарэце зьявіцца выява Маці Божай Будслаўскай 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.02.2013 11:47
                    
                                 
                
                
                    Керамічная мазаіка будзе зьмешчана ў санктуарыі Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі. 
                
                
                
                
               
                
                         
pl.wikipedia.org
 
  Са Сьвятой Зямлі атрыманы дазвол на ўсталяваньне мазаічнага выявы Маці Божай Будслаўскай у санктуарыі Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Назарэце.
Падчас перамоваў з айцамі францішканамі, якія апякуюцца санктуарыем, было вырашана аб тым, што абліччы Маці Божай і Дзіцятка Езус будуць выкананы зь керамікі.
2 лютага адбылася сустрэча Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча зь беларускімі майстрамі, якія будуць займацца праектам і выкананьнем самой мазаікі. Паводле абранай канцэпцыі, унізе будзе зьмешчана выява будслаўскай базылікі, уверсе - вoбраз Маці Божай. Памеры мазаікі складуць 2 мэтры вышыні й 70 сантымэтраў шырыні.
Галоўным каардынатарам праекту прызначаны кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч менскай парафіі Сьвятых Сымона й Алены.
У санктуарыі Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі ў Назарэце прадстаўлены мазаічныя выявы Мадоннаў - апякунак розных краін сьвету: Нэпала, Грэцыі, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, Польшчы й інш.
catholic.by/аз