Logo Polskiego Radia
Print

ШОС на БТ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.01.2013 16:41
Графіці выпадкова трапілі ў сэрыял, паколькі яны не зьяўляюцца рэдкасьцю на вуліцах Беларусі.

/

На першым канале БТ паказваюць фільм “Джамайка”, здымкі якога праходзілі ў Менску ды Кіеве. Сэрыял зьняў Кіеўтэлефільм па заказе канала “Украіна”. Па сюжэце карціны, яе дзеяньні разгортваюцца ў Маскве. Каб усё выглядала больш праўдападобна, былі зроблены шыльды з назовамі маскоўскіх вуліц і разьвешаны па горадзе. Але ў кадр трапілі таксама напісы, зробленыя на сьценах будынкаў і прыпынках Менску, у тым ліку – “ШОС” і “Луку на муку”.

Відавочна, гэтыя графіці выпадкова трапілі ў сэрыял, паколькі яны не зьяўляюцца рэдкасьцю на вуліцах Беларусі.

Хартыя’97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт