Ярмошыну ўзнагародзілі за “ўмацаваньне дэмакратыі”
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
18.01.2013 11:31
Яна атрымала ганаровую грамату ад так званага Нацыянальнага сходу Беларусі.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ўзнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі "за заслугі ў разьвіцьці заканадаўства, ва ўмацаваньні дэмакратыі й дзейнасьць па забесьпячэньні правоў і свабод грамадзян".
Лідзія Ярмошына працуе ў складзе Цэнтрвыбаркама з 1992 года, на пасадзе старшыні — з 1996 года.
Пасьля парляменцкіх выбараў 2004 года Савет ЭЗ ўнёс Ярмошыну ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Унесеным у сьпіс чыноўнікам забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ, а іх рахункі і маёмасьць у краінах Эўразьвязу, калі такія ёсьць, павінны быць замарожаны.
дг/БелаПан