10 прац. жыльля атрымаюць сілавікі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.01.2013 14:15
Лукашэнка дазволіў выдзяляць супрацоўнікам сілавых структур да 10% незаселенага камэрцыйнага жыльля.
Прэзыдэнт Беларусі падпісаў указ, які дае права мясцовым органам улады вылучаць незаселеныя жылыя памяшканьні камэрцыйнага выкарыстаньня супрацоўнікам сілавых структур.
"Дакумэнтам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на падставе хадайнiцтваў Мінабароны, МУС, Сьледчага камітэта, МНС, Дзяржпамежкамітэта й шэрагу іншых дзяржаўных структур, якія забясьпечваюць бясьпеку краіны, вылучаць да 10% незаселеных жылых памяшканьняў камэрцыйнага выкарыстаньня ваеннаслужачым, асобам радавога й начальніцкага складу, у тым ліку пераведзеных па службе ў іншы населены пункт і ня маюць у ім жыльля ", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Інтэрфакс/ав