Шэйман прызначаны памочнікам Лукашэнкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        08.01.2013 12:56
                    
                                 
                
                
                    Ад пасады памочніка прэзыдэнта Беларусі вызвалены Валянцін Рыбакоў.
                
                
                    
                        
fot. belarus.by
                     
                
                
                
               
                
                         
 
 Аляксандар Лукашэнка вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка прэзыдэнта Беларусі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Памочнікам па асаблівых даручэньнях прызначаны Віктар Шэйман.
Сяргей Алейнік прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірляндыі па сумяшчальніцтву.
Адпаведныя распараджэньні кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 студзеня.
ав