Дамовіліся пра пастаўкі нафты, ці не?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.12.2012 14:53
З сайта Мінэнэрга РФ выдалена абвяржэньне заявы Лукашэнкі.
Фота: e-reading.org.ua
Фота: e-reading.org.ua
З афіцыйнага сайта Міністэрства энэргетыкі Расеі выдалена абвяржэньне заявы Аляксандра Лукашэнкі пра дасягненьне дамоўленасьці па аб’ёмах пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты.
Абвяржэньне зьнікла вечарам 21 сьнежня, праз некалькі гадзін пасьля таго, як было апублікавана.
У пятніцу на сустрэчы са студэнтамі й выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта інфарматыкі й радыёэлектронікі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2013 годзе ў аб’ёме 23 млн. тон.
Гэтыя словы неўзабаве абвергла Мінэнэрга РФ. „На сёньняшні дзень пагадненьне пра аб’ёмы паставак у Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана”, - гаварылася ў паведамленьні ведамства энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі.
Вечарам 21 сьнежня абвяржэньне з сайту зьнікла.
nn.by/аз