20 аўто на дарогах выратавала МНС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        19.12.2012 09:00
                    
                                 
                
                
                    Больш за 20 аўтамабіляў вынялі супрацоўнікі МНС Беларусі з сьнежных заносаў за мінулыя суткі.
                
                
                    
                        
Wikipedia/Richardfabi
                     
                
                
                
               
                
                          
За мінулыя суткі супрацоўнікі МНС аказалі дапамогу па выманьні з сьнежных заносаў 23 транспартных сродкаў у Берасьцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай абласьцях, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны МНС.
Такім чынам, дапамога была аказана 47 чалавекам, якія захрасьлі ў аўтамабілях, у тым ліку тром дзецям. Ва ўсіх гэтых выпадках абышлося без пацярпелых.
У МНС пераканаўча просяць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі й асьцярожнымі за рулём, асабліва на вуліцах з малой інтэнсіўнасьцю руху, у дварах і на стаянках. Асьцярожнасьць неабходна праяўляць і ў месцах магчымага зьяўленьня галаледзіцы: на мастах і пуцеправодах, а таксама перад скрыжаваньнямі, пешаходнымі пераходамі й прыпынкамі грамадзкага транспарту.
БелТА/ав