Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачалося паляваньне на швэдзкі бізнэс?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.12.2012 16:00
Улады зацікавіліся дзейнасьцю швэдзкіх кампаній у Беларусі.

/

У бліжэйшыя паўгоду іх будуць узмоцнена правяраць, паведамляе „Ежедневник”.

Беларускае кіраўніцтва з году ў год паўтарае словы пра патрэбы скараціць колькасьць праверак ды кантролю з боку дзяржаўных органаў за дзейнасьцю прадпрымальнікаў. Аднак, напрыклад, менскія ўлады ўнесьлі ў плян кантрольнай дзейнасьці на першае паўгодзьдзе наступнага году ажно пяць швэдзкіх кампаній.

Беларускае выданьне ня лічыць гэта супадзеньнем, бо звычайна кантрольныя ворганы правяралі па дзьве замежныя кампаніі на паўгоду. У адыходзячым годзе швэдзкія кампаніі ўвогуле ні разу не правяраліся. Цяпер жа ўлады ўнесьлі швэдаў у групу рызыкі ды рыхтуюцца старанна ўсё праверыць.

"Рызыкоўныя" кампаніі займаюцца вытворчасьцю й продажам інструмэнтаў па рэзцы мэталю, помпаў для прамысловай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай ды іншых прамысловасьцяў, абсталяваньнем для харчовай прамысловасьці. Што цікава, адна з кампаній мае ў Беларусі толькі траіх працаўнікоў. У гэтым менскія ўлады бачаць вялікую небясьпеку. Беларускія журналісты перакананыя, што гэтая кантрольная акцыя мае палітычны падтэкст. Афіцыйны Менск помсьціць усім швэдам за летнюю акцыю „раскідваньня плюшавых мядзьведзікаў” і высылку дыпляматаў.

Паводле „Ежедневник”

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт