Новая планка беларускага ўраду
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.12.2012 17:36
Прэм’ер-міністар Мясьніковіч выдае пазытыўныя прагнозы.
Гандлёвы абарот перакрочыць 100 мільярдаў даляраў, а сальда будзе дадатным. Надзея на нетрадыцыйныя рынкі.
У пятніцу Міхаіл Мясьніковіч наведаў Міжнародны форум дзелавога супрацоўніцтва. Гэтае мерапрыемства прысьвечана 60-дзьдзю Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Ён паведаміў, што ў 2013 годзе Беларусь перакорчыць плянку 100 мільярдаў даляраў зьнешнегандлёвага абароту. Летась зьнешнегандлёвы абарот затрымаўся на лічбе 94 мільярды даляраў. Паводле беларускага службоўцы рэкордны прарыў стане магчымым дзякуючы больш актыўнай працы на нетыповых рынках Вэнэсуэлы, Банглядэшу ды Віетнаму. У 2013 годзе ўрад Беларусі бачыць патэнцыял патраеньня эскпарту на нетрадыцыйныя рынкі.
Добрыя пэрспэктывы й на традыцыйных рынках. За гэты год таваразварот з Эўразьвязам павялічыўся на 19%. У Менску спадзяюцца, што гэтая тэндэнцыя захаваецца.
Што тычыцца гандлю з краінамі Мытнагу Зьвязу, Міхаіл Мясьніковіч зазначыў толькі, што Расея грае ключавую ролю ў Эўразійскай эканамічнай прасторы, у якасьці ядра „стабільнасьці ды росту”.
Паводле tut.by