Logo Polskiego Radia
Print

Лягатып Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2012 13:13
Знак нагадвае мапу, на якой ніводная лінія не перасякаецца.
Фота: zhaba.ruФота: zhaba.ru

Фота:
Фота: zhaba.ru

У Менску будзе свой лягатып. Блакітны прастакутнік, на якім відаць белыя лініі – так выглядае новы лягатып беларускай сталіцы, які падрыхтавала брытанская фірма INSTID. Знак нагадвае мапу, на якой ніводная лінія не перасякаецца. Гэта падкрэсьлівае імкненьне Менску да інавацыі. На ім будзе таксама лёзунг – па-ангельску „Think Minsk”, па-расейску “Минск. Это итересно”. На жаль, няма беларускай вэрсіі.

Лягатып Менску будзе разьмешчаны на рэклямных праектах, паштоўках, кубках ды іншых сувэнірах з Менску. Яго таксама можна будзе ўбачыць у гарадзкім транспарце, на ўказальных знаках. У рамках праекту быў створаны й адмысловы менскі запах, які пакуль што ня быў прадстаўлены.

У Менску ёсьць свой герб, які горад атрымаў ад караля Зыгмунта ІІІ Вазы пад канец 16-га стагодзьдзя. На ім прадстаўлена Божая Маці на сярэбраным воблаку, якую нясуць на неба два анёлы.

Onet/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт