Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская Ханука ў рэжыме on-line

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.12.2012 09:00
Усе 8 дзён можна будзе ў інтэрнэце глядзець, як запальваюцца ханукальныя сьвечкі.

/

Упершыню беларускія габрэі запальваюць ханукальнай сьвечкі ў рэжыме on-line, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднаньня абшчын прагрэсіўнага габрэйства ў Беларусі Рыгор Абрамовіч.

"Упершыню ў Беларусі ў гэтым годзе робім Хануку ў рэжыме on-line. Усе 8 дзён можна будзе ў інтэрнэце глядзець, як запальваюцца ханукальныя сьвечкі. У сынагозе на вуліцы Шорной 20 у Менску ўстаноўлена відэакамэра, дзякуючы якой можна ўбачыць прамую трансьляцыю запальваньня сьвечак ", - распавёў рабін Абрамовіч.

"Чаму мы вырашылі зрабіць такую трансьляцыю ў рэжыме рэальнага часу: бывае так, што чалавек ня можа ўсё 8 дзён запальваць сьвечкі. То часу не хапае, то яшчэ нейкія акалічнасьці. А цяпер, калі мы будзем весьці трансьляцыю ў Інтэрнэце, можна будзе, па сутнасьці, прысутнічаць на запальваньні ханукальнай сьвечкі ", - растлумачыў рабін.

Ён удакладніў, што ў гэтым годзе першая ханукальнай сьвечка запалена ўвечары 8 сьнежня.

Ханука ці сьвята Сьвятога агню зьяўляецца другім па значнасьці сьвятам габрэйскага календара. "Ханукальныя сьвяты прыпадаюць на самы цёмны час года, і агонь дапамагае людзям пераадолець страхі й пакуты - у гэтым галоўны сэнс сьвята", - сказаў рабін.

Па традыцыі, ханукальныя падсьвечнікі ставяцца на вокны, каб сьвятло ад іх ішло іншым людзям ды спрыяла множаньню ў сьвеце дабра й згоды ", - падкрэсьліў сьвятар.

Габрэйскія рэлігійныя кнігі абвяшчаюць, што традыцыя сьвяткаваць Хануку 8 дзён зьявілася ў сувязі з тым, што ў апаганеным храме быў знойдзены посуд з аліўкавым алеем, якога, як разьлічвалі габрэі, павінна было хапіць на адзін дзень гарэньня сьвятога агню. Аднак адбыўся цуд, і ханукальны падсьвечнік - мэнора - гарэў 8 дзён.

Традыцыйна на Хануку беларускія габрэі рыхтуюць пончыкі з бульбы - аналяг беларускіх дранікаў, а дзеці атрымліваюць невялікія падарункі й грошы.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт