Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску адмянілі выставу Алеся Марачкіна

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.11.2012 13:31
Экспазыцыя мелася адчыніцца 30 лістапада ў выставачнай залі мастацка-графічнага факультэту ВДУ.
Фота: spring96.orgФота: spring96.org

Фота:
Фота: spring96.org

Адміністрацыя перадала праз куратарку выставы, што ва ўнівэрсытэце цягам тыдня будзе праходзіць пераатэстацыя і заля будзе занятая.

Куратарка выставы Кацярына Мясьнікова кажа, што адкрыцьцё выставы Аляксея Марачкіна «Вяртаньне» было загадзя заплянаванае, былі пададзеныя абвесткі ў мясцовыя газэты. «Але патэлефанаваў дэкан мастацка-графічнага факультэту ВДУ Дзьмітрый Сянько і паведаміў, што выстава адмяняецца. Прычына — занятасць залі.Пра перанос тэрмінаў гаворкі не было, так што трэба разумець, што адмова — катэгарычная».

Аляксей Марачкін кажа, што не зьбіраўся выстаўляць твораў правакацыйнага зьместу. Што адмыслова падабраў працы, каб там не было нонканфармізму, узяў раньнія працы зь віцебскага пэрыяду.

Прабачэньня за раптоўную адмену выставы ніхто ў мастака не папрасіў.

svaboda.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт