Іншаземцы ўсё часьцей палююць у Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        26.11.2012 08:53
                    
                                 
                
                
                    Прыбытак ад паляваньняў іншаземцаў у Беларусі перавысіў леташні паказчык больш як удвая.
                
                
                
                
               
                
                         
За студзень—кастрычнік 2012 года былі арганізаваныя 372 паляўнічыя туры для замежных грамадзян, што прынесла 6,1 млрд. рублёў прыбытку. Гэта ў 2,17 разу больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. 
Большая частка паляўнічых тураў прыпадае на восеньскі сезон, які якраз працягваецца. Асабліва папулярнае ў іншаземцаў паляваньне на дзіка, высакароднага аленя і лася. З такога туру можна павезьці з сабой трафеі: рогі лася і аленя, іклы кабана. 
У Беларусь прыязджаюць паляваць турысты з Расеі, Нямеччыны, краін Балтыі, Гішпаніі, Італіі, Францыі ды Польшчы.
Грошы з тураў для замежных грамадзян складаюць траціну ўсяго прыбытку ад вядзеньня паляўнічай гаспадаркі ў Беларусі.
У сыстэме Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі функцыянуюць 79 лесапаляўнічых гаспадарак, якія валодаюць 83 паляўнічымі комплексамі. 
БелаПАН/эб