Logo Polskiego Radia
Print

Помнік Міндоўгу: вядомыя пераможцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.11.2012 15:44
Пераможцамі конкурсу на стварэньне эскізных праектаў помніка князю Міндоўгу сталі дзьве працы — С.Бандарэнкі й П.Лука.
Выява "Пагоні" на надмагільлі караля ЯгайлыВыява "Пагоні" на надмагільлі караля Ягайлы

Яны аб’яднаюць свае намаганьні для стварэньня помніка ў Наваградку. На конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 аўтараў. Арганізатарам конкурсу разам зь Мінкультуры зьяўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
За апошнія гады ў Беларусі быў рэалізаваны шэраг манумэнтальных праектаў па ўвекавечаньні памяці вядомых дзеячаў гісторыі й культуры. Сярод найбольш значных можна вылучыць ўсталяваньне помнікаў Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, Якубу Коласу ў Ганцавічах, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, Валенцію Ваньковічу ў Менску, сьвятой княгіні Софіі Слуцкай у Менску.
Сёлета Міністэрства культуры фінансавала стварэньне васьмі бронзавых бюстаў славутым беларусам: Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Егуду, Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Аляксандру Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму.
Помнік вялікаму князю Міндоўгу будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя зрабіць свой уклад у стварэньне помніка могуць пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты Наваградзкім райвыканкамам.

БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт