Кватэру - дзяржаве, вам - рэнту
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.10.2012 15:49
Адзінокім людзям улады Менску прапануюць пажыцьцёвае ўтрыманьне.
wikipedia.by
wikipedia.by
Адзінокім менчукам, якім больш за 70 гадоў, улады Менску прапануюць заключыць дамову на пажыцьцёвае ўтрыманьне. Умова пагадненьня – згода пэнсіянера аддаць сваю кватэру пасьля сьмерці дзяржаве.
Сталы чалавек можа выбіраць – жыць у сваёй кватэры й карыстацца пяць разоў у тыдзень дапамогай сацыяльнага працаўніка, які дапаможа яму прыбраць кватэру, зварыць ежу, завядзе ў клініку й гэтак далей, альбо пераехаць на пражываньне за горад у дом-інтэрнат для вэтэранаў вайны і сталых людзей “Сьвітанак”. Кватэра грамадзяніна ў гэты час будзе здавацца, а грошы атрымае дзяржава. Грамадзянам выплачваецца рэнтная выплата.
Як паведаміла прадстаўніца Менгарвыканкаму Ірына Дудка, у Менску заключана ўжо пяць дамоваў пажыцьцёвага ўтрыманьня: тры – з пражываньнем ва ўласнай кватэры, і два – у доме-інтэрнаце.
БелаПАН