Logo Polskiego Radia
Print

Мясьніковіч бярэ валютныя патокі пад свой кантроль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2012 17:29
Прэм'ер-міністар будзе асабіста кіраваць пастаянна дзеючай камісіяй па разьвіцьці экспарту і ўдасканаленьні працы замежнай тавараправоднай сеткі.

/

Як паведамляе прэс-служба ўраду, адпаведнае даручэньне Мясьніковіч зрабіў 16 кастрычніка на паседжаньні прэзыдыюму Рады Міністраў, прызнаўшы працу міністэрства гандлю па каардынацыі разьвіцьця тавараправоднай сеткі недастатковай.

«Кіраўнік ураду заявіў, што сёньня пытаньні барацьбы за рынкі сыравіны й за рынкі продажаў выходзяць за межы эканамічных катэгорый і зьяўляюцца элемэнтамі нацыянальнай бясьпекі», - зазначаецца ў паведамленьні.
Прэм'ер таксама заклапочаны непразрыстасьцю экспартных фінансавых патокаў і падкрэсьлівае актуальнасьць гэтага пытаньня.
эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт