Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў "Камунаркі" і "Спартака"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        15.10.2012 10:37
                    
                                 
                
                
                    Адбылася фактычная нацыяналізацыя прыватных прадпрыемстваў.
                
                
                    
                        
Крама з шакалядам у БэльгііАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў кандытарскіх прадпрыемстваў  "Камунарка" й "Спартак – паведамляе агенцтва БелаПАН.
12 кастрычніка Лукашэнка запатрабаваў ліквідаваць назіральныя рады фірмаў і адхіліць ад пасадаў іх дырэктараў. Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў звальненьня старшыні канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Івана Данчанкі.
Данчанка быў пераведзены на пасаду дырэктара “Камунаркі”. На пасаду генеральнага дырэктара фабрыкі “Спартак” быў прызначаны Алег Жыдкоў, які раней быў кіраўніком справамі Гомельскага гарвыканкама. Абавязкі старшыні "Белдзяржхарчпрама" выконвае першы намесьнік старшыні канцэрна Генрых Чарняк.
Нагадаем, 12 кастрычніка на спэцыяльнай нарадзе Аляксандар  Лукашэнка раскрытыкаваў сытуацыю ў кандытарскай галіне, загадаў ліквідаваць назіральныя рады на прыватных фабрыках “Спартак” і “Камунарка” й вярнуць прадпрыемствы дзяржаве. "На працягу кастрычніка закрыць праблему па ўсіх прадпрыемствах, якія калісьці былі прыватызаваныя, раздадзеныя й іншае. Усе яны павінны быць дзяржаўнымі прадпрыемствамі!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН/ап