Зноў павышаны цэны на мяса на 30 прац.
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.10.2012 11:29
З траўня рост цэн склаў 74,7%.
foto: wikipedia
Міністэрства эканомікі Беларусі з 4 кастрычніка павысіла на 29,3-30% максымальныя адпускныя цэны на патушную сьвініну й ялавічыну.
У адпаведнасьці з пастановай Мінэканомікі N78, лімітавая адпускная цана на ялавічыну патушную складзе Br31 тыс. 694 за 1 кг (рост на 30,6%), на сьвініну патушную першай і другой катэгорыі - Br30, 4 тыс. за 1 кг (рост на 29,3%).
Патушная сьвініна й ялавічына ставіцца да пераліку сацыяльна значных тавараў, кошт на якія рэгулюецца дзяржавай. Папярэдняе павышэньне лімітавых максымальных адпускных цэнаў на гэтае мяса было праведзена ведамствам 17 траўня, тады цэны былі павышаны на 34,7%.
Інтэрфакс/ав