Польскі тэатар перамог на "Белай вежы"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.09.2012 11:48
Гран-пры XVII Міжнароднага фэстываля "Белая вежа" прысуджана вулічнаму спэктаклю "Макбэт, хто гэты акрываўлены чалавек?" тэатра Biuro Podróży з Познані.
teatrbiuropodrozy.pl
Гран-пры XVII Міжнароднага фэстываля "Белая вежа", які праходзіў 7-14 верасьня ў Берасьце, прысуджана вулічнаму спэктаклю "Макбэт, хто гэты акрываўлены чалавек?" тэатра Biuro Podróży з Познані (Польшча).
У гэтым спэктаклі, пастаўленым Паўлам Шкотакам, п'еса Шэкспіра прадстаўлена як сьвет хаасу, дзе каштоўнасьць чалавечага жыцьця становіцца ўсё меней значнай, а злачыннасьць становіцца звычайнай справай.
Гэта ўжо другі выпадак, калі на фэстывалі "Белая вежа" Гран-пры прысуджаецца вулічнаму спэктаклю. Упершыню вышэйшай узнагарода тэатральнага форуму ў 2007 годзе была ўзнагароджана вулічная пастаноўка "Вішнёвы сад" Львоўскага духоўнага тэатра "Уваскрэсеньне".
Уручэньне галоўнай узнагароды й дыплёмаў ляўрэатаў адбылося 14 верасьня ў Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы.
БелаПАН/ав