Кірзігія будзе дамагацца ад Менску выдачы Бакіева
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        12.09.2012 14:52
                    
                                 
                
                
                    Бішкек спадзяецца на выканаўчы камітэт СНД.
                
                
                
                
               
                
                         
Нягледзячы на адмову Беларусі выдаць Кіргізіі Жаныбэка Бакіева – малодшага брата былога прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, рэспубліка будзе дамагацца яго выдачы, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за ўчыненьне асабліва цяжкіх злачынстваў.
Паводле прэс-сакратара МЗС Кіргізіі Нурджыта Кадырбэкава, "нягледзячы на тое, што Кіргізія атрымала зь Беларусі адмову аб яго экстрадыцыі ў рэспубліку, тым ня менш праводзіцца дыпляматычная праца з мэтай яго экстрадыцыі зь Беларусі".
Кіргізія раней зьвярнулася ў выканаўчы камітэт СНД, як дэпазытарый міжнародных дагавораў, для аказаньня садзейнічаньня ў рамках канвэнцыі аб прававой дапамозе па рашэньні пытаньня аб выдачы Жаныбэка Бакіева.
дг