Eрмакова – сярод горшых кіраўнікоў цэнтрабанкаў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
29.08.2012 11:15
Міжнародная арганізацыя Global Finance ацаніла працу кіраўнікоў цэнтрабанкаў па ўсім сьвеце.
Кожнаму зь іх выставілі сваю ўласную адзнаку ў катэгорыі ад A, што адпавядае «пяцёрцы», да D («двойка»), пішуць «Вести Экономика».
У ліку горшых апынулася кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова, якая атрымала адзнаку С.
Усяго адзнакі атрымалі кіраўнікі 50 ЦБ. У якасьці галоўных крытэраў, па якіх ацэньвалі кіраўнікоў ЦБ, адзначаюцца ўменьне кантраляваць узровень інфляцыі ў краіне, выконваць эканамічныя задачы й максымальна эфэктыўна кіраваць працэнтнымі стаўкамі.
кр/charter97