Пашкевічу пагражаюць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        25.08.2012 14:19
                    
                                 
                
                
                    Грамадзянскаму  актывісту перадалі „ прывітаньне” ад Бакіева.
                
                
                
                
               
                
                         
Фота: ucpb.org
 
Беларускі актывіст Міхаіл Пашкевіч,які сфатаграфаваў Жаныша Бакіева, брата былога прэзыдэнта Кыргызстана, заявіў аб атрыманьні пагрозы з яго боку, паведамляе кыргыскае агенцтва АКІpress.
Як сьцвярджае Пашкевіч, у адным з кафэ ў Менску невядомы мужчына перадаў праз афіцыянта запіску на сурвэтцы з наступным зьместам: «Міхаіл, Вам прывітаньне ад г-на Бакіева».
 Паводле яго слоў, запіску ім перадалі ўжо праз пару хвілін, як яны селі за столік. «Гэта значыць, што ехалі за намі па ўсім маршруце па горадзе. Пытаньне проста ў тым цяпер, хто гэта мог быць».
Гэты здымак спрычыніўся да таго, што Кыргыстан адклікаў зь Беларусі свайго амбасадара Эрыка Асаналіева.
кр/akipress.org