Logo Polskiego Radia
Print

Амбасада РБ у Швэцыі спыняе працу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2012 10:05
Кампэтэнцыі амбасады ў Стакгольме пераймае дыппрадстаўніцтва ў Латвіі.

Пасольства РБ у Швэцыі 20 жніўня спыніць прыём дакумэнтаў на візы. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Апрача таго, 27 жніўня спыняецца прыём дакумэнтаў на афармленьне пасьведчаньняў на вяртаньне ў Рэспубліку Беларусь.

Консульскі ўлік грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на ўліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швэцыя, зь 1 верасьня 2012 года будзе ажыцьцяўляцца беларускім пасольствам Латвіі (тэл. +371 6732 25 50; факс +371 6732 53 20; е-mail: Latvia@belembassy.org).

1 жніўня беларускія ўлады праінфармавалі Швэцыю аб непрадаўжэньні акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці. У адказ на гэта швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіла пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Швэдзкаму боку рэкамэндавана прыняць аналягічныя меры й адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менска да 30 жніўня.

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт