Выбарчы ўчастак у Швэцыі ліквідаваны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.08.2012 12:30
Такім чынам галасаваць ня змогуць беларусы з трох краінаў: Швэцыі, Нарвэгіі й Даніі.
Выбарчы ўчастак, які быў створаны ў Швэцыі для галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 23 верасьня, будзе ліквідаваны.
Адпаведнае рашэньне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі на сваім паседжaньні. Гэта зьвязана з адкліканьнем супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Швэцыі.
„Там знаходзіцца адзін участак на 3 краіны: Швэцыю, Нарвэгію й Данію. Натуральна, ніхто зь беларускіх грамадзян, якія жывуць на тэрыторыі гэтых дзяржаў, ня зможа ўдзельнічаць у выбарах. Ня будзем рабіць з гэтага трагедыі. Ня думаю, што гаворка ідзе пра вялікую колькасьць людзей,"- растлумачыла журналістам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
Такім чынам, беларускія грамадзяне, якія жывуць у Швэцыі, Нарвэгіі й Даніі, ня змогуць удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
БелаПАН /racyja.eu/аз