Logo Polskiego Radia
Print

Хваляваньні на «Гродна Азоце»

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 23.07.2012 12:09
900 рабочых пагражаюць звольніць.

200 супрацоўнікаў цэха «аміяк-3» хімічнага гіганта не падпісалі афіцыйнага папярэджаньня аб зьмене ва ўмовах працы й запатрабавалі выклікаць незалежную камісію для атэстацыі працоўных месцаў. 50 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ў знак пратэсту.

900 рабочых атрымалі папярэджаньне ад начальства, што калі яны не падпішуцца на новыя ўмовы працы, іх могуць звольніць. Як дадало кіраўніцтва, згоды прафсаюза для гэтага ня трэба.

У дакумэнце сказана, што з 1 жніўня працаўнікоў пазбавяць дадатковага водпуску за працу ў шкодных и небясьпечных умовах працы (а гэта 7 дзён). Акрамя таго яны будуць пазбаўленыя даплаты за «шкоднасьць» у памеры 852,74 рублёў за гадзіну працы ды даплаты за характар і спэцыфіку працы, а менавіта 1035,47 рублёў за гадзіну працы.

кр/charter 97/«Ежедневник»

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт