Рыгор Барадулін шпіталізаваны 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.07.2012 15:52
                    
                                 
                
                
                    У народнага паэта выявілі парушэньне рытму сэрца.
                
                
                
                
               
                
                         
  Рыгор Барадулін шпіталізаваны, - паведаміла Эўрарадыё. У народнага паэта выявілі парушэньне рытму сэрца.
Яшчэ пры канцы мінулага тыдня паэта наведала лекарка-тэрапэўт, якая западозрыла праблему. Паводле яе накіраваньня да паэта дадому прыехала лекарская камісія, якая зрабіла кардыяграму й выявіла парушэньне рытму сэрца.
Лекар настояў на шпіталізацыю. Першапачаткова гаворка ішла пра чатыры дні ў шпіталі, але на месцы лекары прынялі рашэньне пакінуць Рыгора Барадуліна прынамсі на два тыдні.
Раней у 77-гадовага паэта ўжо ўзьнікалі падобныя праблемы - тыя разы лекарам удавалася пасьпяхова, пры дапамозе кропельніц, аднавіць нармалёвы рытм сэрца.
Эўрарадыё/аз