Відэакамэры ў цягніках?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.07.2012 13:30
Наяўнасьць сыстэм відэаназіраньня павінна дысцыплінаваць пасажыраў.
fot. SXC
Кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў на транспарце выступіла зь ініцыятывай, каб дзяржаўнае аб’яднаньне „Беларуская чыгунка” абсталявала прыгарадныя й пасажырскія цягнікі сыстэмамі відэаназіраньня.
Паводле прэс-сакратара ўпраўленьня Аляксандра Марчанкі, дзякуючы відэакамэрам на вакзалах і пасадачных плятформах раскрываецца амаль 70% злачынстваў. Тады як у вагонах прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў вінаватых вызначылі менш як у 60% выпадкаў.
Статыстыка сьведчыць пра тoе, што амаль 40% злачынстваў зьдзяйсьняліся менавіта ў дарозе ў цягніках. Паводле Марчанкі, наяўнасьць сыстэм відэаназіраньня, адпаведных прафіляктычных шыльдачак і трансьляцыя інфармацыі па гучнай сувязі дысцыплінуе пасажыраў.
аз