Logo Polskiego Radia
Print

Ермакова зарабляе ледзь $1000 у месяц

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2012 14:43
Супрацоўнікі Нацыянальнага банку не дацягваюць да $500.

Падчас сёньняшняй прамой лініі, арганізаванай «Народнай газетай», старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова расказала пра ўзровень свайго даходу й тыя заробкі, якія атрымліваюць работнікі Нацбанка.

«Чыстымі, пасьля выплаты ўсіх падаткаў мой заробак складае прыкладна $1000 у месяц», — адзначыла Надзея Андрэеўна.

У сярэднім па Нацыянальнаму банку заробак пакуль не дацягвае да сярэдняга па Менску.

«Пакуль не дацягвае да $500», — сказала Ермакова.

Паводле яе слоў, для павышэньня сярэдняга заробку робіцца многае. «Праводзіцца плянавае скарачэньне кадраў, іх аптымізацыя», — падкрэсьліла кіраўнік Нацбанка.


яс /dengi.onliner.by/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт