«Эўраньюс» вернуць у кабельныя сеткі Менска
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.05.2012 13:11
Вяшчаньне канала было спынена з 1 студзеня.
Канал «Эўраньюс» аднаўляе з 1 чэрвеня вяшчаньне ў кабельных сетках УП «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС). Вяшчаньне канала было спынена з 1 студзеня, паведамляе БелТА.
«Мы ўбачылі, што пры ранейшым кіраўніцтве шэраг дагавораў быў заключаны праз афшорных пасярэднікаў. Такія дагаворы мы неадкладна скасавалі й сталі выходзіць напрамую на пастаўшчыкоў кантэнту. У выніку, напрыклад, толькі па тэлеканале «Эўраньюс», зь якім у нас сёньня заключаны прамы дагавор, мы здолелі зьнізіць цану больш чым у 12 разоў », - растлумачыў нядаўна прызначаны дырэктар МТІС Міхаіл Мілаванаў.
ав