Беларусы сталі больш падарожнічаць
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
23.05.2012 07:00
Парадокс: беларусы - лідары па колькасьці атрыманых візаў у пераліку на колькасьць насельніцтва.
www.epolonia.us
www.epolonia.us
Беларускі грамадзяне вельмі актыўна сталі выяжджаць за мяжу – паведамляе інфармагенцтва «Інтэрфакс». Паводле дадзеных Эўракамісіі, у 2011 годзе ў Беларусі было выдадзена больш за 700 тысячаў візаў. Беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ва ўсім сьвеце выдалі 412 тысячаў візаў – паведаміў журналістам у аўторак старшыня галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі Аляксандар Астроўскі.
Нягледзячы на тое, што беларусы маюць самыя высокія аплаты за шэгнгенскія візы ў сьвеце, яны застаюцца сусьветнымі чэмпіёнамі па колькасьці атрыманых візаў у пераліку на колькасьць насельніцтва. У 2010 годзе беларусы атрымалі 428 тысячаў кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў. Для параўнаньня, грамадзяне Турцыі атрымалі 522 тысячы візаў, пры тым што Турцыя ў 7 разоў большая за Беларусь.
Interfax.by/ belarusdigest.com/ ап