Logo Polskiego Radia
Print

Справа ў справе дрэва

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 21.05.2012 13:55
Заведзена адміністрацыйная справа па дрэве з “Краіны дурняў”.

Гэтае дрэва зьявілася 14 траўня ў цэнтры Берасьця на вуліцы Савецкай: замест лісьця былі купюры наміналам ад 20 да 100 беларускіх рублёў і жартоўныя лятарэі. Такім чынам мясцовыя актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу да стану беларускай эканомікі й параўноўвалі цяперашнія купюры Нацыянальнага банку Беларусі са звычайным лісьцем.

Акцыя пад назвай “Краіна дурняў” выклікала цікавасць у мінакоў і, як высьветлілася, не засталася без увагі праваахоўных ворганаў: празь некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Ён быў дапытаны ў якасьці сьведкі ў рамках заведзенай адміністрацыйнай справы, што пазначана ў пратаколе чамусьці як “Дрэва цудаў”. Да справы ўжо дадзены раздрукоўкі інфармацыйных матэрыялаў і фотаздымкаў, што былі прысьвечаныя гэтай падзеі. Па якім артыкуле заведзена справа ды хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома.

кр/spring96.org.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт