«Ювэнтус» датэрмінова стаў чэмпіёнам Італіі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.05.2014 13:01
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клюбу.
Турынскі футбольны клюб «Ювэнтус» датэрмінова стаў чэмпіёнам Італіі сэзону 2013/2014 гадоў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клюбу. Перамогу ў турніры за два туры да фінішу каманда здабыла пасьля паразы «Ромы», якая ў 36-м туры саступіла «Катаніі» зь лікам 1:4.
Рымскаму клюбу засталося правесьці да канца сэзону два матчы, ён адстае ад «Ювэнтусу» на восем ачкоў.
Для турынскага клюбу гэты посьпех стаў 32-м у гісторыі.
У рангу чэмпіёна «Ювэнтусу» застаецца правесьці тры матчы: два дома (супраць «Аталанты» і «Кальяры») і адзін у гасьцях (супраць «Ромы»).
эб