Ёсьць першыя вынікі гэтак званай вакзальнай праграмы
Праграма прадугледжвае рамонт амаль 200 чыгуначных вакзалаў у Польшчы.
Ёсьць першыя вынікі гэтак званай вакзальнай праграмы. Запушчаны два гады таму праект бярэ пад увагу рамонт амаль 200 чыгуначных вакзалаў у Польшчы. Нагадаем, праграма была прэзэнтаваная ў Прушкаве (Pruszków) ля Варшавы й менавіта тамашні вакзал быў рамантаваны першым.
Рамонт даваеннага будынка праходзіў пад наглядам кансэрватара помнікаў архітэктуры.
Паводле намесьніка міністра інфраструктуры Анджэя Бітэля (Andrzej Bittel) на працягу наступнага году завершыцца рамонт пяці наступных вакзалаў.
Анджэй Біттэль: Мы ажыцьцяўляем амаль 200 гэткіх інвэстыцый. Зразумела, яны на розным этапе рэалізацыі. Вакзал у Прушкаве ўжо здадзены ў эксплёатацыю. Агульны кошт праграмы складае каля 2 мільярдаў злотых (больш за 466 мільёнаў эўра) і гэта адзін з многіх чыгуначных праектаў. Нагадаю, кошт Нацыянальнай чыгуначнай праграмы па мадэрнізацыі інфраструктуры - гэта ўжо амаль 70 мільярдаў злотых (16 мільярдаў 317 мільёнаў эўра).
Нагадаем, рамонт гістарычнага будынку вакзала ў Прушкаве каштаваў амаль 10 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны 330 тысяч эўра). Інвэстыцыю фінансаваў дзяржаўны бюджэт і Польская чыгунка (PKP SA).
аз
Ёсьць першыя вынікі гэтак званай вакзальнай праграмы. Запушчаны два гады таму праект бярэ пад увагу рамонт амаль 200 чыгуначных вакзалаў у Польшчы.
Нагадаем, праграма была прэзэнтаваная ў Прушкаве (Pruszków) ля Варшавы й менавіта тамашні вакзал быў рамантаваны першым.
Рамонт даваеннага будынка праходзіў пад наглядам кансэрватара помнікаў архітэктуры.
Паводле намесьніка міністра інфраструктуры Анджэя Бітэля (Andrzej Bittel) на працягу наступнага году завершыцца рамонт пяці наступных вакзалаў.
Анджэй Біттэль: Мы ажыцьцяўляем амаль 200 гэткіх інвэстыцый. Зразумела, яны на розным этапе рэалізацыі. Вакзал у Прушкаве ўжо здадзены ў эксплёатацыю. Агульны кошт праграмы складае каля 2 мільярдаў злотых (больш за 466 мільёнаў эўра) і гэта адзін з многіх чыгуначных праектаў. Нагадаю, кошт Нацыянальнай чыгуначнай праграмы па мадэрнізацыі інфраструктуры - гэта ўжо амаль 70 мільярдаў злотых (16 мільярдаў 317 мільёнаў эўра).
Нагадаем, рамонт гістарычнага будынку вакзала ў Прушкаве каштаваў амаль 10 мільёнаў злотых (больш за 2 мільёны 330 тысяч эўра). Інвэстыцыю фінансаваў дзяржаўны бюджэт і Польская чыгунка (PKP SA).
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.