Дзяўчынкі чытаюць кніжкі часьцей, чым хлопцы
Сярод іх найбольш папулярныя - кнігі пра каханьне й постапакаліптычная фантастыка.
Маладыя людзі, асабліва дзяўчынкі, усё часьцей чытаюць кніжкі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага сярод польскіх падлеткаў. Вынікі дасьледаваньня надоечы прадставіў Інстытут кнігі й чытаньня Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы.
Аўтарка дасьледаваньня Зофія Засадзка (Zofia Zasacka) кажа, што большае зацікаўленьне чытаньнем назіраецца сярод дзяўчынак, а ня хлопчыкаў. Яна падкрэсьлівае, што ў асноўным дзяўчынкі чытаюць кнігі пра нешчасьлівае каханьне, а таксама постапакаліптычную фантастыку.
Да нядаўняга часу маладыя людзі даведваліся пра тое, што варта прачытаць, ад сваіх аднагодкаў. Цяпер найбольш важнай крыніцай інфармацыі пра кнігі зьяўляецца інтэрнэт.
93% падлеткаў для чытаньня тэкстаў выкарыстоўвае свае смартфоны. Сярод маладых людзей папулярнымі становяцца таксама кнігі, якія пішуць іх аднагодкі ў інтэрнэце.
аз

Болей на гэтую ды іншыя тэмы з рубрыкі „Навука й тэхніка” слухайце ў далучаным гукавым файле.