Logo Polskiego Radia
Print

Пячора „Рай” – жамчужына Сьвентакшыскіх гораў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2017 15:33
  • Пячора „Рай”.mp3
Пячора „Рай” зьяўляецца адной з найпрыгажэйшых карставых пячораў у Польшчы.
Сталактыты. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Сталактыты. Здымак мае ілюстрацыйны характар.By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40620567

Пячора „Рай” – жамчужына Сьвентакшыскіх гораў (ФОТА)
Пячора „Рай” зьяўляецца адной з найпрыгажэйшых карставых пячораў у Польшчы.
Пячора „Рай” зьяўляецца адной з самых вядомых турыстычных славутасьцяў Сьвентакшыскіх гораў і адной з самых прыгожых карставых пячор у Польшчы.
Карстам называем працэсы, якія ўзьнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах. Вынікам зьяўляецца фарміраваньне спэцыфічнага (паверхневага й падземнага) рэльефу, напрыклад, пячораў.
Пячора „Рай” захапляе багацьцем і разнастайнасьцю формаў карставых хемагенных адкладаў. Тут выступаюць багатыя групы ўнікальных у сусьветным маштабе сталактытаў.
Сталактыты - хемагенныя адклады ў карставых пячорах у выглядзе ўтварэньняў розных форм, як, напрыклад, конусы, саломінкі, грабёнкі ці бахромы.
Пячора „Рай” была прызнаная запаведнікам неадушаўлёнай прыроды. Яна атрымала таксама статус археалягічных раскопак.
Пячора даступная для турыстаў з 1972 году. Аднак наведаць яе можна выключна зь гідам. Паколькі пячора разьмешчаная гарызантальна, то шпацыр па ёй не патрабуе спэцыяльнай падрыхтоўкі. Маршрут асьветлены электрычным сьвятлом і прыстасаваны для турыстычных груп.
Пячора „Рай” - гэта прыклад тыповай карставай пячоры, якая ўзьнікла ў вапняках (асадкавых горных пародах –рэд.). Нягледзячы на свае адносна невялікія памеры, яна вылучаецца сярод іншых польскіх пячор багатымі й добра захаванымі формамі карставых хемагенных адкладаў. Апрача таго яна поўнасьцю асьветленая, то бок шырокадаступная для турыстаў.
Паводле экспэртаў, пячора ўзьнікала ў некалькіх этапах, галоўным чынам у канцы трацічнага й чацьвярцічнага пэрыядаў. Даўжыня натуральных калідораў пячоры складае 240 мэтраў. Даўжыня штучных калідораў – 40 мэтраў. Даўжыня турыстычнага маршруту ўнутры пячоры складае 180 мэтраў, а тэмпэратура ў сярэдзіне - 8-10 °С. У сваю чаргу вільготнасьць паветра перавышае 95%.
&&&&&&&&&&&&&&&
Уваход у пячору – гэта штольня пабудаваная ў месцы, дзе калісьці знаходзіўся натуральны ўваход у пячору. У мінулым ён быў цалкам засыпаны горнымі апоўзьнямі.
Турыстычны маршрут, даўжынёй у 180 мэтраў, пачынаецца ў павільёне, дзе арганізаваная музэйная выстава, якая прэзэнтуе турыстам асноўныя веды пра карст. Тут можна пабачыць знойдзеныя ў пячоры крэмніевыя прылады нэандэртальцаў, якія жылі ў пячоры 50 тысяч гадоў таму, а таксама астанкі дагістарычных жывёл, то бок маманта, шарсьцістага насарога, пячорнага мядзьведзя. Гэтыя жывёлы шукалі ў пячоры прытулку, уцякаючы ад людзей, якія на іх палявалі.
Тут можна пабачыць лягер сям'і нэандэртальцаў з трыма натуральнай велічыні фігурамі.
З павільёна ў пячору вядзе штучная штольня даўжынёй у 21 мэтар. Штольня выконвае ролю шлюза, які забясьпечвае мікраклімат пячоры. Адразу за ім знаходзіцца Папярэдняя камэра, зь якой выходзяць тры калідоры пячоры.
Найвялікшай заляй пячоры „Рай” зьяўляецца Камора друзу. Тут можна паглядзець велізарныя горныя пароды, якія адарваліся ад столі, а затым былі пакрытыя хемагеннымі адкладамі. Асаблівую ўвагу зьвяртае на сябе калёна адкладаў, якую называюць „Арфа”. У сьвятле яна аказваецца напаўпразрыстай.
Далей 40-мэтровы штучны тунэль пашыраецца й выходзіць у Калонкавую залю, дзе можна палюбавацца чароўнымі калёнамі адкладаў, сталактытамі, выкапнёвымі парэшткамі на сьценах, а таксама мноствам падземных сажалак.
Тут можна паглядзець вельмі рэдкія адклады ў форме шароў, якія называюць пячорнымі жамчужынамі.
З Калонкавай залі празь невялікі мост над невялікім возерам можна зайсьці ў Залі сталактытаў. Тут знаходзяцца сотні сталактытаў у розных стадыях разьвіцьця. Іх колькасьць перавышае 200 асобнікаў на квадратны мэтар.
Чарговая частка пячоры - Высокая заля, у якой столь знаходзіцца на вышыні 8 мэтраў. Рухаючыся далей мы вяртаемся ў залю, ад якой пачаўся маршрут, то бок да Папярэдняй камэры, якая замукае кальцо турыстычнага маршруту па пячоры „Рай”.
аз


Пячора „Рай” зьяўляецца адной з самых вядомых турыстычных славутасьцяў Сьвентакшыскіх гораў і адной з самых прыгожых карставых пячор у Польшчы.

Карстам называем працэсы, якія ўзьнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах. Вынікам зьяўляецца фарміраваньне спэцыфічнага (паверхневага й падземнага) рэльефу, напрыклад, пячораў.

Пячора „Рай” захапляе багацьцем і разнастайнасьцю формаў карставых хемагенных адкладаў. Тут выступаюць багатыя групы ўнікальных у сусьветным маштабе сталактытаў.

Сталактыты - хемагенныя адклады ў карставых пячорах у выглядзе ўтварэньняў розных форм, як, напрыклад, конусы, саломінкі, грабёнкі ці бахромы.
Пячора „Рай” была прызнаная запаведнікам неадушаўлёнай прыроды. Яна атрымала таксама статус археалягічных раскопак.

Пячора даступная для турыстаў з 1972 году. Аднак наведаць яе можна выключна зь гідам. Паколькі пячора разьмешчаная гарызантальна, то шпацыр па ёй не патрабуе спэцыяльнай падрыхтоўкі. Маршрут асьветлены электрычным сьвятлом і прыстасаваны для турыстычных груп.

Пячора „Рай” - гэта прыклад тыповай карставай пячоры, якая ўзьнікла ў вапняках (асадкавых горных пародах –рэд.). Нягледзячы на свае адносна невялікія памеры, яна вылучаецца сярод іншых польскіх пячор багатымі й добра захаванымі формамі карставых хемагенных адкладаў.

Паводле экспэртаў, пячора ўзьнікала ў некалькіх этапах, галоўным чынам у канцы трацічнага й чацьвярцічнага пэрыядаў. Даўжыня натуральных калідораў пячоры складае 240 мэтраў. Даўжыня штучных калідораў – 40 мэтраў. Даўжыня турыстычнага маршруту ўнутры пячоры складае 180 мэтраў, а тэмпэратура ў сярэдзіне - 8-10 °С. У сваю чаргу вільготнасьць паветра перавышае 95%.

Domena
Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=764342

Уваход у пячору – гэта штольня пабудаваная ў месцы, дзе калісьці знаходзіўся натуральны ўваход у пячору. У мінулым ён быў цалкам засыпаны горнымі апоўзьнямі.

Турыстычны маршрут пачынаецца ў павільёне, дзе арганізаваная музэйная выстава, якая прэзэнтуе турыстам асноўныя веды пра карст. Тут можна пабачыць знойдзеныя ў пячоры крэмніевыя прылады нэандэртальцаў, якія жылі ў пячоры 50 тысяч гадоў таму, а таксама астанкі дагістарычных жывёл, то бок маманта, шарсьцістага насарога, пячорнага мядзьведзя. Гэтыя жывёлы шукалі ў пячоры прытулку, уцякаючы ад людзей, якія на іх палявалі.

Тут можна пабачыць лягер сям'і нэандэртальцаў з трымя натуральнай велічыні фігурамі.

З павільёна ў пячору вядзе штучная штольня даўжынёй у 21 мэтар. Штольня выконвае ролю шлюза, які забясьпечвае мікраклімат пячоры. Адразу за ім знаходзіцца Папярэдняя камэра, зь якой выходзяць тры калідоры.

Найвялікшай заляй пячоры „Рай” зьяўляецца Камора друзу. Тут можна паглядзець велізарныя горныя пароды, якія адарваліся ад столі, а затым былі пакрытыя хемагеннымі адкладамі. Асаблівую ўвагу зьвяртае на сябе калёна адкладаў, якую называюць „Арфа”. У сьвятле яна аказваецца напаўпразрыстай.

Далей 40-мэтровы штучны тунэль пашыраецца й выходзіць у Калонкавую залю, дзе можна палюбавацца чароўнымі калёнамі адкладаў, сталактытамі, выкапнёвымі парэшткамі на сьценах, а таксама мноствам падземных сажалак.

Тут можна паглядзець вельмі рэдкія адклады ў форме шароў, якія называюць пячорнымі жамчужынамі.

З Калонкавай залі празь мост над невялікім возерам можна зайсьці ў Залю сталактытаў, дзе знаходзяцца сотні сталактытаў у розных стадыях разьвіцьця. Іх колькасьць перавышае 200 асобнікаў на квадратны мэтар.

Domena
Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=764337

Чарговая частка пячоры - Высокая заля, у якой столь знаходзіцца на вышыні 8 мэтраў. Рухаючыся далей мы вяртаемся ў залю, ад якой пачаўся маршрут, то бок да Папярэдняй камэры, якая замукае кальцо турыстычнага маршруту па пячоры „Рай”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт