Польшча скараціла выкіды парніковых газаў на 36 працэнтаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.11.2016 16:47
                    
                                 
                
                
                    Падзеньне выкідаў зьвязана з тым, што зьмянілася структура эканомікі Польшч.
                
                
                    
                        
Photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча скараціла выкіды парніковых газаў у энэргетычным сэктары прыкладна на 36 працэнтаў з 1988 года. Тым ня менш, транспартныя выкіды павялічыліся на 80 працэнтаў – гэтак вынікае са справаздачы, якую прадставіла польская дэлегацыя на кліматычнай канфэрэнцыі COP22 у Маракешы. Разьвітыя краіны, якія маюць мэтавыя паказчыкі па скарачэньні выкідаў парніковых газаў, павінны прадстаўляць такі даклад кожныя два гады.
Агулам падзеньне выкідаў зьвязана з тым, што зьмянілася структура эканомікі Польшчы, але таксама дзяржава спрыяе экалягічнаму, калектыўнаму транспарту.
Выкіды, крыніцай якіх зьяўляецца транспарт, растуць у кожнай краіне, так як узрастае інтэнсіўнасьць руху. Для памяншэньня шкодных рэчываў Эўрапейскі Зьвяз, але і Польшча ўводзяць тэхналягічныя стандарты для аўтамабіляў і купляюць сучасныя цягнікі й аўтобусы.
яс