Сэйм заняўся фізіятэрапэўтамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2015 14:30
Гэта не падабаецца польскім лекарам.
flickr.com
Польскі Сэйм прыняў закон аб прафэсіі фізіятэрапэўта. Асноўная мэта закона – прадухіліць магчымасьць ажыцьцяўленьня прафэсіі асобамі без неабходных кфаліфікацыяў. Суаўтар закона Дарыюш Цэзар Дзядзё ад „Польскай сялянскай партыі” нагадвае, што ўжо 20 гадоў асяродзьдзе фізіятэрапэўтаў зьвяртала ўвагу на неабходнасьць прыняцьця гэткіх правіл.
„На рынку мэдыцынскіх паслугаў у Польшчы паявіліся многія псэўда-тэрапэўты, якія пасьля некалькідзённых курсаў адкрываюць прыватныя кабінэты й выконваюць паслугі без неабходных кваліфікацыяў”, - кажа дэпутат.
Паводле закону, фізіятэрапэўт стане незалежнай мэдыцынскай прафэсіяй. Закон вызначае патрабаваньні адносна неабходнай адукацыі й рэгулюе пытаньні аб атрыманьні ліцэнзіі на выконваньне прафэсіі. Гэта азначае, што фізіятэрапэўтам зможа працаваць выключна асоба, якая закончыць адмысловую спэцыялізацыю й здасьць дзяржаўны экзамен.
Закон таксама прадугледжвае, што фізіятэрапэўт павінен быць сябрам прафэсійнай арганізацыі.
Супраць закона выступалі, між іншым, дэпутаты ад апазыцыйнай партыі „Права й справядлівасьць”. Перш за ўсё ім не падабаецца, што прафэсія фізіятэрапэўта зраўнаная з прафэсіяй лекара.
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.
аз