Падчас загараньня мы не адчуваем ніякіх недамаганьняў, чырвоны колер скуры паяўляецца толькі праз 12 гадзін. Фільтры ў крэмах для загару не гарантуюць бясьпекі, таму трэба мець пачуцьцё меры. Як правільна й з карысьцю для здароўя карыстацца сонцам – у сёньняшняй перадачы раіць лекар.
Пачнём ад станоўчых момантаў. Сонца патрэбнае для жыцьця – кажа доктар мэдыцынскіх навук, дэрматоляг Томаш Пнеўскі.
Т. Пнеўскі: Трэба памятаць, што ўльтрафіялетавае выпраменьваньне сонца спрыяе сынтэзісу вітаміна D3, вітаміна неабходнага для жыцьця, правільнага разьвіцьця росту, здароўя, добрага самапачуцьця. Ён таксама вельмі важны для касьцей і скуры. У нашым клімаце дастаткова некалькі хвілін у дзень пабыць на сонцы, каб нам хапіла гэтага вітаміна.
Наш клімат таксама характарызуецца тым, што сонца ў ім усё ж мала. У вынік пасьля доўгіх восені й зімы, як толькі паявіцца сонца, многія пачынаюць загараць у кожную вольную хвіліну. І гэта, паводле лекара, не найлепшая ідэя.
Т. Пнеўскі: Гэта дрэнная ідэя, а ў даўжэйшай пэрспэктыве нават шкодная. Бясьпечным зьяўляецца «парцыянаваньне»сонца. Памятайма, што ў нашым клімаце найбольш бясьпечна знаходзіцца на сонцы да 11 гадзіны ці пасьля 15. Я не сьцьвярджаю, што ад 11 да 15 нельга ўвогуле паказвацца на сонцы, але павінна гэты быць вельмі разважна. Лепш часьцей у меншых порцыях, чым аднаразова й доўга.
Асабліва на прыбываньне на сонцы павінны зьвяртаць увагу асобы, якія маюць праблемы са здароўем. Асабліва, калі гэта скурныя праблемы. Іншая катэгорыя – асобы, якія прымаюць розныя мэдыкамэнты, у прыватнасьці, на сэрца, ціск, дэпрэсію, супакойваючыя лекі, мачагонныя, таксама антыбіётыкі. Наш спэцыяліст адзначае, што ў такіх людзей нават невялікая колькасьць сонечных прамянёў можа выклікаць фотатаксычныя й фотаалергічныя рэакцыі.
Т. Пнеўскі: Асноўны прынцып такі: калі на скуры няма ніякіх зьменаў, ці гэтак званых радзімых пятнаў ці радзімак, ці калі яны напэўна не злаякасныя, то экспазыцыя цела на сонца ня мае нічога дрэннага. Але калі на целе, плячах, галаве ці іншых месцах ёсьць такія зьмены, то варта такія месцы забясьпечваць ад сонца ці нават пазьбягаць прыбываньня на ім.
Вядома таксама, што моцны загар уплывае на хутчэйшае старэньне скуры.
Т. Пнеўскі: Гэта навукова даказана. Доўгі й сталы загар прычыняецца да многіх зьменаў у скуры. І ў выніку нам даюць значна больш гадоў, чым ёсьць насамрэч. У мінулым лічылася, што загарэлыя асобы – гэты тыя, хто працуе фізычна, а значыць у грамадзкай іерархіі знаходзіцца крыху ніжэй. А багатыя хадзілі пад парасонамі й хаваліся ад сонца. У некаторых рэгіёнах сьвету бледныя асобы надалей лічацца больш прывабнымі. У нас бывае па-рознаму. Гэта пытаньне моды й звычак. Але праўдай зьяўляецца факт, што загарэлая скура хутчэй старэе. Трэба памятаць пра існаваньне разнастайных дэрматалягічных крэмаў, якія дамагаюць разважна выкарыстоўваць сонца.
Выпраменьваньне UV наймацнейшае: паміж 11 і 15 гадзінамі. Ад траўня да жніўня. У гарах і бліжэй экватара. На моцнае сонца не павінны таксама выстаўляцца дзеці й старэйшыя асоба. Ад сонца трэба ахоўваць таксама вочы. Сонечныя прамені могуць выклікаць катаракту, калі вока доўгі час не ахоўваецца ад сонца. Акрамя таго моцны й часты загар можа выклікаць рак скуры.
ав