Logo Polskiego Radia
Print

А.Танкачова: пакуль ня думаю пра выезд зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2014 21:10
  • Танкачова.mp3
Праваабаронца нам сказала, што вельмі стомленая псыхалягічна ды фізычна й што хацела б проста выспацца.
foto: www.belaruspartisan.orgfoto: www.belaruspartisan.org

foto:
foto: www.belaruspartisan.org

У апошнія дні навіной нумар адзін сярод беларускіх недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі было рашэньне аб дэпартацыі Алены Танкачовай.
Праваахоўныя органы Беларусі прынялі рашэньне дэпартаваць праваабаронцу бяз права вяртаньня ў Беларусь на працягу трох гадоў.

Як паведамлялася на нашых хвалях, кіраўнік Цэнтру прававой трансфармацыі „Lawtrend” Алена Танкачова атрымала рашэньне аб ануляваньні яе віду на жыхарства ў Беларусі. Фармальнай прычынай сталі адміністрацыйныя спагнаньні за нібыта перавышэньне хуткасьці. Алена Танкачова – грамадзянка Расеі, жыве ў Беларусі 30 гадоў.Больш за сем тысяч чалавек падпісалі дакумэнт і накіравалі яго ў адпаведныя органы, у якім просяць не высылаць Танкачову зь Беларусі.

Мы зьвязаліся з Аленай Танкачовай па тэлефоне. Паводле яе, пакуль што яна ня думае пра выезд зь Беларусі, бо міліцыя дала 30 дзён на падрыхтоўку да выезду. Праваабаронца зазначыла, што ў Расеі ў яе нічога няма, бо апошнія 30 гадоў старалася сваё жыцьцё ўладкаваць у Беларусі. Яна таксама зазначыла, што, нягледзячы на далейшае разьвіцьцё падзей, не зьбіраецца пакідаць сваю праваабарончую дзейнасьць. Жанчына таксама сказала, што вельмі стомленая фізычна й што хацела б проста выспацца. Дарэчы, нават праз тэлефон адчувалася яе стомленнасьць. З Аленай Танкачовай размаўляў Валеры Саўко.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт