Латвія ня будзе настойваць на адмене санкцыяў супраць Лукашэнкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.04.2012 13:56
                    
                                 
                
                
                    Заявіў у інтэрвію Польскаму радыё прэм’ер Латвіі Валдзіс Дамброўскіс. 
                
                
                
                
               
                
                         
Фота: mk.gov.lv
 
 
Урад Латвіі не зьбіраецца лябаваць за адмену візавых санкцыяў супраць чыноўнікаў Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрвію Польскаму радыё паведаміў прэм’ер-міністар гэтай краіны Валдзіс Дамброўскіс. Ён адказаў на пытаньне пра стасунак латвійскага бізнэсу да санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх уладаў.
В. Дамброўскіс: Як вы ведаеце, санкцыі Эўразьвязу былі падтрыманыя адзінагалосна. Гэта значыць, Латвія таксама іх падтрымала. Для нас важна, каб Эўразьвяз прытрымліваўся сваіх каштоўнасьцяў дэмакратыі й правоў чалавека. Караючы й скарачаючы кантакты з рэжымам, мы не павінны скарачаць кантакты зь беларускім народам. Мы лічым важным, каб Эўразьвяз разьвіваў кантакты паміж людзьмі, абмены, працу з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі. 
Пры гэтым латвійскі прэм’ер заявіў, што для яго краіны падтрымліваць бізнэс-кантакты зь Беларусьсю.
В. Дамброўскіс: Падтрымка эканамічных сувязяў зь Беларусьсю вельмі важная для разьвіцьця нашых рэгіёнаў. Беларусь мяжуе з нашым усходнім рэгіёнам Латгаліяй – самым бедным у краіне. І гэтае рэгіянальнае пытаньне трэба браць пад увагу. 
Ігар Ісаеў, Аляксандар Папко - Варшава