Каталікі адзначаюць Вялікую суботу
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
07.04.2012 09:11
У гэты дзень прынята асьвячаць велікодныя стравы.
Фота: flickr.com By zakwitnij
Сёньня каталікі адзначаюць Вялікую суботу. У гэты дзень у касьцёлах асьвячаюць велікодныя пачастункі, якія прыносяць вернікі. Урачыстасьці Вялікай суботы заканчвае Пасхальная імша. Уваскрашэньне Хрыста абвяшчаюць званы і ўрачыстыя сьпевы.
Вялікая субота – гэта таксама час, калі вернікі робяць і асьвячаюць пісанкі – фарбаваныя велікодныя яйкі. Гэта сымбаль уваскрашэньня Хрыста, а ў дахрысьціянскай традыцыі – сымбаль адраджэньня прыроды. Сьняданьне ў нядзелю абавязкова пачынаюць са сьвяточнага яйка.
Цікава, што да XII стагодзьдзя царква забараняла ўжываць яйкі падчас Велікодных сьвятаў. Такім чынам яна змагалася з паганскімі абрадамі. Сярод праваслаўных вернікаў у некаторых рэгіёнах Польшчы й Беларусі да сёньня захавалася традыцыя прыносіць велікодныя пісанкі на могілкі.
Polskieradio.pl/aj/ап