Logo Polskiego Radia
Print

Адзіную ў Горадні польскую школу зьбіраюцца “русіфікаваць”

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.04.2012 18:36
Ініцыятыва гарадзкіх уладаў выклікала абурэньне бацькоў.
Polska Szkoła w GrodniePolska Szkoła w Grodniezpb.org.pl

Фота:
Фота: zpb.org.pl

Адзінай у Горадні польскамоўнай школе пагражае “русіфікацыя” – перадае сайт “Беларускія рэгіянальныя навіны”. У гарадзенскай школе №36 зь верасьня гэтага году могуць зьявіцца “расейскія” клясы. Гарадзкія ўлады зьбіраюцца перанесьці туды некалькі клясаў з перапоўненай суседняй школы з расейскай мовай навучаньня, дзе колькасьць дзяцей у клясе даходзіць да 40.

Польская школа знаходзіцца ў раёне Дзевятоўка, дзе будаўніцтва дзіцячых садоў і школаў не пасьпявае за будаўніцтвам шматкватэрных дамоў. Пра намеры гарадзкіх уладаў “русіфікаваць” адзіную польскамоўную школу бацькам навучнцаў паведамілі настаўнікі. Пляны гарадзкой адміністрацыі выклікалі абурэньне бацькоў. На наступным тыдні яны зьбіраюцца абмеркаваць сытуацыю з адміністрацыяй школы. Дырэктар польскай школы Данута Сурмач ад камэнтароў журналістам адмаўляецца.

regionby.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт