Logo Polskiego Radia
Print

Авіякатастрофа пад Цюменьню: выжыла 12 чалавек

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.04.2012 11:34
Усе яны зараз знаходзяцца ў шпіталі, двое – у крытычным стане.

Фота:
Фота: uralinform.ru

31 чалавек загінуў у авіякатастрофе пад Цюменьню. Пасажырскі самалёт ATR-72 разьбіўся пасьля ўзлёту, у 30 кілямэтрах ад аэрадрому. На борце машыны было 43 асобы. Паводле дадзеных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі, у авіякатастрофе выжылі 12 чалавек. Зараз яны знаходзяцца ў шпіталі. Дзьве асобы – у крытычным стане.

Самалёт меў праблемы ўжо пры ўзьлёце – інфармуюць экспэрты. Як зазначаюць сьведкі, калі машына паднялася на 100 мэтраў, зь яе рухавікоў пайшоў дым. Таксама перарвалася радыёсувязь з экіпажам. Хутчэй за ўсё, пілёт пайшоў на аварыйную пасадку, але страціў кантроль над машынай. Самалёт зваліўся на зямлю ў 30 кілямэтрах ад аэрадрому, раскалоўся на 2 часткі й загарэўся.

На месца аварыі прыбылі прадстаўнікі Міжнароднага авіяцыйнага камітэту, Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі. Таксама ў Цюмень прыляцела група спэцыялізаваных лекараў.

ATR-72 - гэта турбавінтавы лайнэр, прызначаны для палётаў сярэдняй далечыні. Перавозіць да 74 пасажыраў.

IAR/ uralinform.ru/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт