Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве аварыйна сеў Боінг 767 (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.11.2011 16:17
“Гэта цуд аварыйнай пасадкі!” Пацярпелых няма.
Фота: TVN24.plФота: TVN24.pl

Фота:
Фота: TVN24.pl

Боінг 767 польскай авіякампаніі LOT, які зьдзяйсьняў рэйс Нью-Ёрк – Варшава, аварыйна сеў у аэрапорце ім. Шапэна ў польскай сталіцы. Пацярпелых няма. “Лётчыкі зьдзейсьнілі цуд,” – сьцьвярджаюць сьведкі. У самалёта не выпусьцілася шасі. Пілёты пасадзілі Боінг, на борце якога знаходзілася 227 чалавек, на бруха! Інцыдэнт адбыўся а 14.40 мясцовага часу (а 16.40 па Менску).

У выніку аварыйнай пасадкі ніхто паранены ня быў. Усе пасажыры, аднак, на ўсялякі выпадак цяпер праходзяць абсьледваньне ў мэдыцынскім цэнтры аэрапорту.

Самалёт, які ляцеў з Нью-Ёрку да Варшавы, неклькі разоў беспасьпяхова спрабаваў выпусьціць шасі. Пасьля больш як паўгадзіннага кружэньня над польскай сталіцай камандзір вырашыў садзіцца на бруха. Пасадачную паласу залілі спэцыяльнай пенай. Напагатове былі пажарныя машыны ды аўтамабілі хуткай дапамогі.

Самалёт прызямліўся роўна. Зьявіліся толькі невялікія языкі агню, калі рухавікі цёрліся аб бэтон узьлётнай паласы. Пасьля таго, як самалёт спыніўся, яго залілі пажарнай пенай. Эвакуацыя пасажыраў была праведзена хутка.

Варшаўскі аэрапорт на дадзены момант зачынены. Пашкоджаная машына па-ранейшаму знаходзіцца на ўзьлётна-пасадачнай паласе. Нармальнае функцыянаваньне аэрапорту адновіцца ў сераду а 8 гадзіне раніцы.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт