Logo Polskiego Radia
Print

Расея нясе адказнасьць на сьмерць паўтысячы мірнага насельніцтва ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 17:16
Так заяўляюць міжнародныя арганізацыі па дакумэнтацыі грамадзянскай вайны ў Сырыі.
fot. PAP/EPA/David Manyua/Handout

Яны сьцьвярджаюць, што з пачатку апошняга наступу сырыйскіх і расейскіх войскаў загінулі 544 мірныя жыхары, а больш за 2 тысячы атрымалі раненьні. Гэтую інфармацыю перадалі Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека і Сырыйская сетка па правах чалавека. Абедзьве арганізацыі сьцьвярджаюць, што вінаватыя як сырыйскія, так і расейскіа аддзяленьні. Толькі ўчора ў выніку выбуху ў Ідлібе загінулі 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

У канцы красавіка сырыйскія войскі, якія падтрымліваліся расейскімі войскамі, пачалі чарговае наступленьнея ў правінцыі Ідліб. Гэта апошні сырыйскі рэгіён, дзе ўзброеная апазыцыя ўсё яшчэ мае частковы кантроль. Барацьба пачалася, нягледзячы на пагадненьне аб спыненьні агню.

Назіральнікі кажуць, што сырыйскія і расейскія войскі сьвядома кідаюц бомбы ня толькі на дамы, але і на бальніцы і клінікі, у якіх знаходзяцца пацыенты. Па дадзеных ААН, нядаўна было абстраляна ня менш за 25 бальніц у Сырыі.

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца больш за восем гадоў і забрала жыцьці як мінімум 500 тысяч чалавек.

Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт