Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя: Кірыёкас Міцатакіс стаў новым прэм'ер-міністрам Грэцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2019 14:34
Яго партыя перамагла ў парлямэнцкіх выбарах у нядзелю, набраўшы амаль 40 адсоткаў галасоў.
Кірыёкас Міцатакіс з жонкай Марэвай Грабоўскі-МіцотакісКірыёкас Міцатакіс з жонкай Марэвай Грабоўскі-МіцотакісEPA/KOSTAS TSIRONIS Dostawca: PAP/EPA.

Кірыёкас Міцатакіс сёньня прынёс прысягу прэм'ер-міністра Грэцыі. Яго партыя, правацэнтрысцкая «Новая дэмакратыя» перамагла ў парлямэнцкіх выбарах у нядзелю, набраўшы амаль 40 адсоткаў галасоў.

Цырымонія прысягі адбылася ў прысутнасьці прэзыдэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа й кіраўніка Грэцкай праваслаўнай царквы, архіепіскапа Атэн і ўсёй Грэцыі Іераніма ІІ.

Кірыёкас Міцатакіс прысягаў на Біблію, у адрозьненьне ад цяперашняга прэмʼер-міністра Алексіса Цыпраса. Яго суправаджалі жонка Марэва Грабоўскі-Міцотакіс, у якой ёсьць польскія карані.

Прысяга адбылася на наступны дзень пасьля выбараў, таму што партыя Міцатакіса атрымала большасьць у парлямэнце.

Такім чынам, упершыню за дзесяць гадоў партыя, якая выйграла выбары ў Грэцыі, будзе кіраваць самастойна.

51-гадовы Кірыёкас Міцатакіс абяцае быць прэмʼер-міністрам усіх грэкаў. Ён заявіў пра зьніжэньне падаткаў, эканамічны рост, новыя добрыя працоўныя месцы й аднаўленьне пачуцьця бясьпекі грамадзян.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт