Клімат спрыяе вытворчасьці віна ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
06.07.2019 12:23
Каб забясьпечыць стабільнае і эфэктыўнае разьвіцьцё гэтага накірунку польскай сельскай гаспадаркі, вышэйшыя навучальныя ўстановы абзаводзяцца ўласным вінаграднымі палеткамі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Віно выраблялася ў Польшчы ўжо тысячу гадоў таму. Зараз клімат зноў спрыяе пашырэньню пасеваў вінаграду і адпаведна вытворчасьці польскага віна. Зараз польскія навукоўцы праводзяць шматлікія дасьледаваньні на гэтую тэму.
Прафэсар Марыюш Мацейчак з Вышэйшай школы сельскай гаспадаркі, пераконвае, што клімат робіцца ўсё больш цёплым, што стварае адпаведныя ўмовы для паўстаньня вялікіх вінаградных палеткаў. Фэрмэры, які адважваюцца распачаць вытворчасьць вінаграду і віна, маюць клопаты з атрыманьнем інфармацыі на тэму пакуль яшчэ рэдкага ў Польшчы гатунку садавіны.
Каб забясьпечыць стабільнае і эфэктыўнае разьвіцьцё гэтага накірунку польскай сельскай гаспадаркі, вышэйшыя навучальныя ўстановы абзаводзяцца ўласным вінаграднымі палеткамі. Напрыклад, вінаград вырошчваюць у старэйшым польскім Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве, і таксама ў варшаўскай Вышэйшай школе сельскай гаспадаркі.
PAP/эж