Logo Polskiego Radia
Print

Два польскія спадарожнікі пакінулі МКС

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 14:54
KRAKsat будзе ажыцьцяўляць інавацыйныя тэсты, а «Сьветавід» праводзіць маніторынг паверхні Зямлі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Два польскіх спадарожнікі пакінулі МКС
KRAKsat створаны студэнтамі і «Сьветавід» – першы камэрцыйны назіральны польскі спадарожнік у сераду каля 14 г. паводле польскага часу выйшлі ў космас з Міжнароднай Касьмічнай Станцыі. KRAKsat будзе ажыцьцяўляць інавацыйныя тэсты, а «Сьветавід» праводзіць маніторынг паверхні Зямлі.
KRAKsat бы створаны студэнтамі Ягелонскага Ўнівэрсытэту. Другі польскі спадарожнік «Сьветавід», які быў створаны ўроцлаўскай фірмай, сярод іншага будзе сачыць за якасьцю паветра на Зямлі. Паводле яго стваральнікаў, гэта першы польскі спадарожнік такога тыпу.
Спадарожнікі будуць дзейнічаць у касьмічнай прасторы на працягу бліжэйшага года, а потым яны згараць у атмасфэры нашай плянэты.
Польскія спадарожнікі разам з абсталяваньнем іншых дзяржаваў прыбылі на МКС на борце касьмічнага карабля Cygnus NG-11 сёлета 19 красавіка, карабель быў дастаўлены на арбіту ракетай Antares 230, якая напярэдадні вылецела з усходняга ўзьбярэжжа ЗША.

KRAKsat створаны студэнтамі і «Сьветавід» – першы камэрцыйны назіральны польскі спадарожнік у сераду каля 14 г. паводле польскага часу выйшлі ў космас з Міжнароднай Касьмічнай Станцыі.

KRAKsat будзе ажыцьцяўляць інавацыйныя тэсты, а «Сьветавід» праводзіць маніторынг паверхні Зямлі. KRAKsat быў створаны студэнтамі Ягелонскага Ўнівэрсытэту. Другі польскі спадарожнік «Сьветавід», які быў збудаваны ўроцлаўскай фірмай, сярод іншага будзе сачыць за якасьцю паветра на Зямлі. Паводле яго стваральнікаў, гэта першы польскі спадарожнік такога тыпу.

Спадарожнікі будуць дзейнічаць у касьмічнай прасторы на працягу бліжэйшага года, а потым яны згараць у атмасфэры нашай плянэты.

Польскія спадарожнікі разам з абсталяваньнем іншых дзяржаваў прыбылі на МКС на борце касьмічнага карабля Cygnus NG-11 сёлета 19 красавіка, карабель быў дастаўлены на арбіту ракетай Antares 230, якая напярэдадні вылецела з усходняга ўзьбярэжжа ЗША.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт