Logo Polskiego Radia
Print

Fitch: Кошт падатковага манэўру для Беларусі - $10,6 млрд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2019 10:01
Гэта пагражае Беларусі, калі яна не дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі па падатковым манэўру.
pixabay.com/Public Domain CC0

Fitch: Кошт падатковага манэўру для Беларусі - $10,6 млрд
Гэта пагражае Беларусі, калі яна не дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі па падатковым манэўру.
Калі Беларусь не дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі па падатковым манэўру, сумарныя прамыя выдаткі краіны могуць вырасьці да 10,6 млрд даляраў у найбліжэйшыя пяць гадоў. Пра гэта гаворыцца ў абгрунтаваньні агенцтва Fitch Ratings да апошніх рэйтынгавых дзеяньняў у дачыненьні да Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Як адзначае Fitch, Беларусь і Расея працягваюць весьці перамовы аб мэханізьме магчымай кампэнсацыі ў сувязі з ажыцьцяўленьнем падатковага манэўру ў расейскай нафтавай галіне. Гэта адбываецца на фоне больш шырокіх абмеркаваньняў наконт павелічэньня эканамічнай інтэграцыі ў рамках саюзнай дамовы 1999 году.
„У той час як тон абмеркаваньняў палепшыўся й нядаўнія заявы высокапастаўленых службовых асоб указваюць на прагрэс, тэрміны дасягненьня канчатковых дамоўленасьцяў застаюцца нявызначанымі”, — канстатуюць аналітыкі агенцтва.
„Калі ня будзе кампэнсацыі, сумарныя прамыя выдаткі могуць вырасьці да 10,6 млрд даляраў у пэрыяд з 2019 па 2024 год, калі цэны на нафту ў сярэднім будуць на ўзроўні 70 даляраў, а аб'ём нафты, якая перапрацоўваецца на НПЗ Беларусі, павялічыцца з 18 млн тон у 2019 годзе да 24 млн тон у 2020—2024 гадах”, — лічаць у Fitch Ratings.
Паводле ацэнак агенцтва, улады ўжо ўлічылі адсутнасьць кампэнсацыі пры плянаваньні фіскальнай, фінансавай і манетарнай палітыкі на 2019—2020 гады. „Здольнасьць эканомікі адаптавацца да больш высокіх расходаў на імпарт энэрганосьбітаў у сярэднетэрміновай пэрспэктыве, патэнцыйна за кошт больш нізкага росту й больш слабага абменнага курсу, будзе залежаць ад наяўнасьці альтэрнатыўных крыніц зьнешняга фінансаваньня й тэмпаў зьмяненьняў у нафтаперапрацоўчай галіне й іншых сэктарах, залежных ад больш нізкіх цэн на энэрганосьбіты”, — адзначаецца ў паведамленьні.
Нагадаем, раней экспартаваная з Расеі ў Беларусь нафта не абкладалася мытнымі пошлінамі. Беларусь перапрацоўвала нафту на сваіх заводах і экспартавала яе ў краіны Эўропы, абкладаючы ўласнымі падатковымі пошлінамі й атрымліваючы ад гэтага даходы.
Падатковы манэўр у Расеі прадугледжвае паступовае зьніжэньне падатковых пошлін на экспарт нафты да нуля да 2024 году і іх замяшчэньне падаткам на здабычу карысных выкапняў. Гэта азначае, што з 2024 года пры адсутнасьці кампэнсацыі з боку Расеі Беларусь фактычна будзе імпартаваць нафту па сусьветных цэнах.
Варта адзначыць, што цяпер Беларусь чакае канчатковага рашэньня Расеі аб выдзяленьні крэдыту на 600 млн даляраў для рэфінансаваньня доўгу перад РФ. Тэрміны разгляду пытаньня аб выдзяленьні Беларусі сёмага траншу крэдыту Эўразійскай фонду стабілізацыі й разьвіцьця таксама зацягваюцца. У 2016—2018 гадах краіна атрымала шэсьць траншаў крэдыту на 1,8 млрд даляраў. Апошні, сёмы, транш (на 200 млн даляраў) беларускія ўлады разьлічвалі атрымаць у першым квартале 2019 году.
Тым часам ва ўрадзе Расеі заяўляюць, што рашэньні ўрада па фінансавых узаемаадносінах зь Беларусьсю могуць быць прыняты пасьля ўзгадненьня бачаньня далейшай інтэграцыі з Расеяй.
аз

Калі Беларусь не дамовіцца з Расеяй аб кампэнсацыі па падатковым манэўру, сумарныя прамыя выдаткі краіны могуць вырасьці да 10,6 млрд даляраў у найбліжэйшыя пяць гадоў. Пра гэта гаворыцца ў абгрунтаваньні агенцтва Fitch Ratings да апошніх рэйтынгавых дзеяньняў у дачыненьні да Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Як адзначае Fitch, Беларусь і Расея працягваюць весьці перамовы аб мэханізьме магчымай кампэнсацыі ў сувязі з ажыцьцяўленьнем падатковага манэўру ў расейскай нафтавай галіне. Гэта адбываецца на фоне больш шырокіх абмеркаваньняў наконт павелічэньня эканамічнай інтэграцыі ў рамках саюзнай дамовы 1999 году.

„У той час як тон абмеркаваньняў палепшыўся й нядаўнія заявы высокапастаўленых службовых асоб указваюць на прагрэс, тэрміны дасягненьня канчатковых дамоўленасьцяў застаюцца нявызначанымі”, — канстатуюць аналітыкі агенцтва.

„Калі ня будзе кампэнсацыі, сумарныя прамыя выдаткі могуць вырасьці да 10,6 млрд даляраў у пэрыяд з 2019 па 2024 год, калі цэны на нафту ў сярэднім будуць на ўзроўні 70 даляраў, а аб'ём нафты, якая перапрацоўваецца на НПЗ Беларусі, павялічыцца з 18 млн тон у 2019 годзе да 24 млн тон у 2020—2024 гадах”, — лічаць у Fitch Ratings.

Паводле ацэнак агенцтва, улады ўжо ўлічылі адсутнасьць кампэнсацыі пры плянаваньні фіскальнай, фінансавай і манетарнай палітыкі на 2019—2020 гады.

„Здольнасьць эканомікі адаптавацца да больш высокіх расходаў на імпарт энэрганосьбітаў у сярэднетэрміновай пэрспэктыве, патэнцыйна за кошт больш нізкага росту й больш слабага абменнага курсу, будзе залежаць ад наяўнасьці альтэрнатыўных крыніц зьнешняга фінансаваньня й тэмпаў зьмяненьняў у нафтаперапрацоўчай галіне й іншых сэктарах, залежных ад больш нізкіх цэн на энэрганосьбіты”, — адзначаецца ў паведамленьні.

Нагадаем, раней экспартаваная з Расеі ў Беларусь нафта не абкладалася мытнымі пошлінамі. Беларусь перапрацоўвала нафту на сваіх заводах і экспартавала яе ў краіны Эўропы, абкладаючы ўласнымі падатковымі пошлінамі й атрымліваючы ад гэтага даходы.

Падатковы манэўр у Расеі прадугледжвае паступовае зьніжэньне падатковых пошлін на экспарт нафты да нуля да 2024 году і іх замяшчэньне падаткам на здабычу карысных выкапняў. Гэта азначае, што з 2024 года пры адсутнасьці кампэнсацыі з боку Расеі Беларусь фактычна будзе імпартаваць нафту па сусьветных цэнах.

Варта адзначыць, што цяпер Беларусь чакае канчатковага рашэньня Расеі аб выдзяленьні крэдыту на 600 млн даляраў для рэфінансаваньня доўгу перад РФ. Тэрміны разгляду пытаньня аб выдзяленьні Беларусі сёмага траншу крэдыту Эўразійскай фонду стабілізацыі й разьвіцьця таксама зацягваюцца. У 2016—2018 гадах краіна атрымала шэсьць траншаў крэдыту на 1,8 млрд даляраў. Апошні, сёмы, транш (на 200 млн даляраў) беларускія ўлады разьлічвалі атрымаць у першым квартале 2019 году.

Тым часам ва ўрадзе Расеі заяўляюць, што рашэньні ўрада па фінансавых узаемаадносінах зь Беларусьсю могуць быць прыняты пасьля ўзгадненьня бачаньня далейшай інтэграцыі з Расеяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт